SATIO: 62 % беларусаў чакаюць пагаршэння сітуацыі і баяцца калапсу сістэмы аховы здароўя


Кампанія SATIO, якая спецыялізуецца на маркетынгавых даследаваннях, папрасіла беларусаў падзяліцца сваймі прагнозамі аб тым, як будзе развівацца сітуацыя з эпідэміяй COVID-19 у нашай краіне.

У апытанні SATIO узялі ўдзел 1002 асобы ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў з розных рэгіёнаў краіны.

62 % апытаных упэўненыя, што цягам бліжэйшага месяца сітуацыя пагоршыцца.

Большасць з тых, хто бачыць прыкметы пагаршэння сітуацыі – беларусы з вышэйшай адукацыяй.

Галоўным чынам жыхары Беларусі баяцца, што айчынныя медыкі не справяцца з рэзкай успышкай каронавіруснай інфекцыі, а таксама падзення заробкаў і дэфіцыту лекаў.

2 красавіка Міністэрства аховы здароўя апублікавала абноўленыя звесткі па колькасці інфікаваных SARS-CoV-2 у Беларусі. Па стане на 17:00 у Беларусі было 304 асобы інфікаваныя каронавірусам (4 з іх памерлі).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў