Сарванае перамір'е на поўначы Сірыі


Нягледзячы на ​​заключаную напярэдадні дамову паміж Турцыяй і ЗША аб перамірʼі ў Паўночнай Сірыі, з раніцы пятніцы ў гэтым рэгіёне аднавілася стральба, паведамляе Reuters.

Крыніца агенцтва распавядае, што з памежнага турэцкага гораду Чэйланпілар чутныя артылерыйскія залпы на сірыйскім баку, а ў горадзе Рас-эль-Айн, кантраляваным курдамі, пачаліся пажары.

Карэспандэнт тэлеканала Al Mayadeen таксама паведаміў аб парушэнні перамірʼя. Паводле яго слоў, артылерыйскі агонь вядуць турэцкія вайскоўцы ў правінцыі Хасака. Акрамя гэтага працягваецца наступ атрадаў сірыйскай апазіцыі пры падтрымцы Анкары.

Hавiны
ЗША і Турцыя дамовіліся пра 120-гадзіннае перамір’е ў Сірыі
2019.10.17 22:23

Афіцыйных каментароў з боку турэцкіх вайскоўцаў пакуль няма. Курдскае выданне Rudaw паведаміла, што перамірʼе парушылі саюзныя Анкары атрады апазіцыянераў, якія ў тым ліку напалі на шпіталь у адным з населеных пунктаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў