Сарамлівыя найміты: Екацярынбург накіраваў на Данбас 50 добраахвотнікаў


Паводле кіраўніка свярдлоўскага фонду ветэранаў спецназу Уладзіміра Яфімава, гэта самая маштабная адпраўка добраахвотнікаў у «ЛНР» з пачатку замірэння. Хлопцы ў асноўным ветэраны спецназу, палова з іх ужо ваявала ва Украіне.

Урачыстыя публічныя праводзіны праходзілі пад сцягамі «Навароссіі», пры ўдзеле сямейнікаў і грамадскіх арганізацый.

Байцы, якія неахвотна каментавалі адпраўку на Данбас, былі ў балаклавах і з вялікімі торбамі. «Едзем ваяваць за братэрскі народ», – распавядалі некаторыя з вайскоўцаў.

«Яны будуць дапамагаць аднаўляць ЛНР. А чаму яны ў Балаклаве? Саромеюцца! Служыць будуць у брыгадзе «Прывід» у Аляксея Мазгавога», – сказаў Уладзімір Яфімаў.

Кіраўнік асацыяцыі «Урал – Новароссія» Бек Манасаў запэўніў, што добраахвотнікаў, якім выдалі адпаведныя пасведчанні, забяспечылі вопраткай, медыкаментамі і грашыма.

На сустрэчы таксама прысутнічаў святар, які прачытаў малітву і заклікаў прысутных «змагацца з ворагамі Расеі».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў