Сапсаваўся аўтапілот. Самалёт на Менск экстранна сеў у Растове

Маршрут самалёту, які вымушана сеў у Растове.

Самалёт, які ляцеў у Беларусь з Іраку, вымушана сеў у расейскім аэрапорце. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу Flightradar24.

Airbus A321 авіякампаніі «Iraqi Airways» вылецеў з Багдаду і мусіў прыбыць у Менск у 13:00. Аднак на паўдарогі ён вымушана сеў у аэрапорце «Растова-на-Доне».

У Казахстане на жылыя дамы ўпаў пасажырскі самалёт. Ёсць загінулыя

У аэрапорце паведамілі, што самалёт здзейсніў пасадку з тэхнічных прычынаў, піша ТАСС.

Паводле неафіцыйных звестак выдання, судна паспяхова здзейсніла экстраную пасадку ў сувязі з тым, што сапсаваўся аўтапілот.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны