Санкцыямі на санкцыі: МЗС Беларусі ўводзіць свой «чорны спіс»


Міністэрства замежных справаў Беларусі ўводзіць свой «чорны спіс» супраць шэрагу еўрапейскіх чыноўнікаў.

«У адпаведнасці з цывілізаванай дыпламатычнай практыкай, якая склалася, мы не будзем яго публікаваць», – падкрэсліваецца ў заяве.

Абноўлена
Еўразвяз увёў персанальныя санкцыі супраць людзей Лукашэнкі
2020.10.02 09:42

МЗС Беларусі лічыць, што ўвядзеннем санкцыяў супраць 40 беларускіх дзяржслужбоўцаў Еўразвяз аддаліў ад сябе сваю суседку Беларусь і абвінавачвае Еўропу ў ілюзорнасці.

У датаванай 2 кастрычніка заяве МЗС падрабязна аргументуе сваю пазіцыю, у якой пра нежаданне канфрантацыі і неабходнасць дыялогу, але і пра ярлыкі ў адносінах да еўрапейскай палітыкі.

«На жаль, палітыка ЕЗ апынулася ў пастцы сканструяванай ілюзорнай карцінкі падзеяў у Беларусі, дзе нібыта ідзе перманентная «барацьба дабра са злом», у якой усе сродкі добрыя, а ў ролі «зла» нязменна выступае легітымная ўлада». (…) Палітычная воля і здаровы сэнс усё яшчэ не могуць узяць верх над генетычна аселым місіянерствам і ментальным для сябе падзелам краін на «Стары» і «новы свет», на людзей першага свету, якія маюць права, і ўсіх астатніх, якія, у асноўным, чымсьці абавязаныя.

Не абышлося без рэзкіх выказванняў.

«Далейшая раскрутка ЕЗ «санкцыйнага махавіка» можа прывесці да яшчэ больш сур’ёзных наступстваў», – папярэджвае вонкавапалітычнае ведамства Беларусі. Што маецца на ўвазе? Выхад Беларусі з сумесных праграм і праектаў з ЕЗ, а таксама разгляд мэтазгоднасці захавання дыпламатычнай адносінаў».

Цяпер Беларусь і Еўропу звязвае больш за паўтары тысячы сумесных праграмаў ва ўсіх галінах – ад экалогіі і адукацыі, да бізнесу і інвеставання. Важнаю для беларусаў зʼяўляецца таксама праграма аб малым памежным руху.

ЮЦ Belsat eu

Стужка навінаў