Санкцыі ЗША супраць Ірану і Венесуэлы прынеслі расейскім нафтавым кампаніям прыбытак у $900 млн


Уведзеныя пры Доналдзе Трампе абмежавальныя захады супраць Ірану і Венесуэлы павялічылі попыт на расейскую нафту і прынеслі расейскім нафтавым кампаніям дадаткова 905 мільёнаў долараў у перыяд з лістападу 2018 году па ліпень 2019-га.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўласныя падлікі.

Санкцыі стварылі недахоп на рынку цяжкай, сярністай нафты, якую атрымліваюць у Іране і Венесуэле і падобнай нафтай вытворчасці РФ.

Калі звычайна нафта расейскай маркі Urals каштавала танней за марку Brent, то ў 2019 годзе яна стала нярэдка яе перавышаць.

ЗША зрабілі больш жорсткімі санкцыі супраць Венесуэлы і яе нафтагазавага сектару ў 2019 годзе на фоне пратэстаў супраць прэзідэнта Нікаляса Мадура. Санкцыі супраць Ірану былі адноўленыя пасля рашэння Трампа выйсці з іранскай ядравай здзелкі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў