Санкцыі супраць Грузіі адгукнуліся стратамі авіякампаніяў Расеі


У выніку забароны на авіязносіны з Грузіяй, якія Крэмль увёў у ліпені, страты расейскіх авіяперавознікаў склалі больш за мільярд рублёў (больш за 15 мільёнаў долараў ЗША). Пра гэта піша газета «Коммерсант».

Сярод кампаніяў, якія найбольш пацярпелі ад захады кіраўніцтва Расеі, авіяперавознік «Перамога», якая ацаніла свае страты ў паўмільярда рублёў (7,5 мільёнаў долараў). З гэтай нагоды кіраўніцтва кампаніі звярнулася ва ўрад з пытаннем, калі будуць кампенсаваныя страты, што абяцалася да ўвядзення санкцыяў.

Hавiны
Страцілі $ 25 млн. Расейскія санкцыі моцна ўдарылі па грузінскай авіякампаніі
2019.07.29 14:58

Паводле выдання Мінтранс і Мінэканомікі Расеі цяпер не гатовыя адказаць пра дакладныя тэрміны. У ведамствах адзначаюць, што да сярэдзіны кастрычніка будзе рыхтавацца толькі методыка разліку стратаў.

У сваю чаргу яшчэ да ўвядзення санкцыяў супраць Грузіі, урад Расеі лічыў, што страты для расейскіх авіякампаніяў складуць каля 3 мільярдаў рублёў (46 мільёнаў долараў). Адметна, што Грузія ў сваю чаргу агучыла, што яе страты ў выніку адсутнасці турыстаў з Расеі склалі каля 60 мільёнаў долараў ЗША.

Hавiны
Паміж Грузіяй і Расеяй спыніліся авіязносіны
2019.07.08 08:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў