Санкцыйны пін-понг: ці будзе Еўропа ўзмацняць захады супраць Расеі?


Еўропа не кажа адзіным голасам. Падзяліліся меркаванні еўрапейскіх палітыкаў і адносна санкцыяў супраць Крамля. Чаму так адбываецца і ці выйграе на гэтым Расея? Пра гэта з Гелай Мэрабішвілі – палітолагам з Брусэлю паразмаўляў карэспандэнт Алесь Сіліч.

«Санкцыі супраць Расеі не сталі вялікім прарывам у міратворчым працэсе, але мы бачым, што санкцыі ўсё ж зменьшылі ўзровень агэрсіі Расіі ва Украіне. Пытанне ўзмацнення санкцый цяпер надта спрэчнае ў ЕЗ, бо шмат з краінаў-чальцоў супраць абмежаванняў і выступаюць за тое, каб перайсці да больш-менш спакойных стасункаў», – лічыць эксперт.

На думку суразмоўцы, найбольш эфектыўныя санкцыі супраць Расеі – ў сферы энергетыкі, «бо як мы ведаем Еўропа залежыць ад расейскай энергіі, але і Расея залежыць ад Еўропы таксама, бо гандлюе энергіяй і атрымлівае за яе грошы. Калі ЕЗ дасць рады з залежнасцю ды перастане экспартаваць расейскі газ ды нафту, гэта будзе моцным ударам па расейскай эканоміцы».

«Пуцін спрабуе ўтрымаць Украіну на адлегласці ад ЕЗ і наблізіць яе да Расеі. І калі ён не здолее спыніць рух Украіны на Захад, паспрабуе паставіць яе на калені, каб лягчэй дыктаваць сваю палітыку афіцыйнаму Кіеву. Бо нестабільнага суседа лягчэй кантраляваць».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў