Самымі неэмацыйнымі ў свеце з'яўляюцца беларусы


Паводле вынікаў даследавання амерыканскага цэнтру Gallup, беларусы названыя самымі неэмацыйнымі ў свеце. Адмыслоўцы цэнтру прыйшлі да такой высновы пасля аналізу эмоцыяў жыхароў 143 краінаў свету ў даследаванні Gallup Global Emotions 2019.

Агулам узровень эмацыйнасці беларусаў ацэньваецца на ўзроўні 34 %. Падобныя вынікі ў грамадзянаў Азербайджану і Латвіі. А вось самыя эмацыйныя жыхары Нігера, Філіпінаў, Эквадору.

Адметна, што ў беларусаў досыць слаба праяўляюцца як пазітыўныя, гэтак і негатыўныя эмоцыі. Гэтак самымі пазітыўнымі ў свеце зʼяўляюцца парагвайцы і жыхары Панамы. Самымі непазітыўнымі называюць афганцаў, а наступнымі ў спісе – беларусы. Тое ж тычыцца і негатыву. Гэтак негатыўныя эмоцыі найбольш характэрныя для жыхароў Чаду. Найменш негатыў характэрны ў Тайвані. У беларусаў таксама негатыў невысокі.

Аб’ектыў
Эмоцыі беспрацоўных у кабінетах чыноўнікаў
2017.02.22 21:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў