Samsung адклаў запуск смартфона са складным экранам Galaxy Fold


Паўднёвакарэйская кампанія Samsung адкладае выхад адной з самых чаканых сваіх навінак – смартфона Galaxy Fold з экранам, што складваецца папалам. Продажы тэлефону меліся стартаваць 26 красавіка.

Праблему выявілі некалькі аглядальнікаў, якія атрымалі гаджэты для папярэдніх тэстаў. Карыстальнікі паведамілі, што іх прылады зламаліся падчас выпрабаванняў, піша ВВС.

Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што Samsung прыпыняе пачатак продажу гэтай мадэлі, каб дасканала прааналізаваць водгукі і правесці дадатковыя тэсты.

У красавіку некалькі рэцэнзентаў, якія пішуць пра мабільныя прылады, атрымалі для выпрабаванняў Samsung Galaxy Fold, але выявілі, што дысплэі іх прыладаў перасталі функцыянаваць пасля некалькіх дзён працы.

Кампанія не паведамляе, калі цяпер гаджэты коштам 1980 долараў паступяць на рынак. Дату пачатку продажаў абяцаюць абвясціць у бліжэйшыя тыдні.

У заяве, падрыхтаванай Samsung, адзначаецца, што некалькі прылад, магчыма, зламаліся ў выніку ўздзеяння на неабароненую частку шарніра, якая злучае дзве паловы экрана.

Асноўныя канкурэнты Samsung з Кітаю, кампаніі Huawei і Xiaomi, таксама распрацоўваюць мадэлі са складным дысплэем, але пакуль распрацоўнікі выхад сваіх прылад пакуль не анансавалі.

Выхад Galaxy Fold павінен быў прадэманстраваць інавацыйнасць тэхналогіяў паўднёвакарэйскага гіганта і прыцягнуць пакупнікоў у яго крамы. Аднак цяпер Samsung апынуўся ў няёмкім становішчы яшчэ і таму, што ў памяці карыстальнікаў свежыя ўспаміны пра нядаўні правал з мадэллю Galaxy Note 7.

Hавiны
Складзены рэйтынг самых бяспечных і небяспечных смартфонаў
2019.02.11 07:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў