Самасуд па-вясковаму: мужчына павесіў шчанюка на дрэве


Дачка Ірыны Новікавай з Асіповічаў узімку прынесла да дому маленькага шчанюка – Моцю.

У спадарыні Ірыны ўжо быў вялікі сабака, але яна пашкадавала Моцю, на вуліцы было вельмі халадно і шчанюк бы там папросту загінуў. Але маленькі сабака не ўжыўся з вялікім, і праз пару месяцаў Ірына завезла Моцю на лецішча ў вёску Малоціна. Спадарыня Новікава распавяла, што наведвала Моцю некалькі разоў на тыдзень, але аднойчы сабака не прыйшоў сустракаць яе. Ад сваёй дачкі жанчына даведалася, што адзін з вяскоўцаў забіў Моцю, нібы, жывёла прычыняла клопаты. Пры гэтым, жыхары вёскі нікуды афіцыйна не скардзіліся на паводзіны сабака.

Па выніках разбору ў справе забойства Моці вінаватыя абодва бакі: ягоная гаспадыня парушыла правілы ўтрымання хатняе жывёлы, а вясковец не меў аніякага права здзейсняць над жывёлаю самасуд.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Гараджане – пра якасць паветра
  • Былы працаўнік Менскага заводу шасцерняў дамагаецца кампенсацыі
  • «Вочы на лоб лезуць ад гэтага смуроду». Людзі змагаюцца з ачышчальнаю станцыяй
  • Дворніка з Бабруйску, які дамогся вяртання прэміі, звольнілі

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары