Самалёт з беларускімі грамадзянамі выляцеў з Унукава


Самалёт авіякампаніі «Белавія» з беларусамі і грамадзянамі Арменіі, Украіны і Літвы вылецеў з маскоўскага аэрапорта Унукава ў Менск, паведамляе БелТА.

Пра гэта распавяла саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расеі Наталля Кіслякова.

«Яшчэ адзін самалёт авіякампаніі «Белавія» з беларускімі грамадзянамі вылецеў з аэрапорта Унукава ў Менск. На борце 82 пасажыры, у тым ліку трое замежнікаў (грамадзяне Арменіі, Украіны і Літвы)», – сказала дыпламат.

Яна ўдакладніла, што самалёт адправіўся з Унукава каля паўночы.

«Дыпламаты пасольства працягваюць працу па вяртанні суайчыннікаў на радзіму», – дадала яна.

Аб’ектыў
Беларусы не могуць вярнуцца дадому
2020.03.21 21:31

На дадзены момант больш за 6 тысяч беларускіх турыстаў не могуць вярнуцца з-за мяжы. Аляксандр Лукашэнка загадаў МЗС дапамагчы пераправіць іх на радзіму, аднак не тых, хто з’ехаў пасля абвяшчэння пандэміі. «Трэба даць каманду памежнікам: хочаш пайсці ў Польшчу – пайшоў туды і сядзі там. Трэба папярэдзіць людзей: ніякага выезду за мяжу. Паехаў – будзеш там сядзець, пакуль не скончыцца гэтая пандэмія», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў