Самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў Кітаі


Zdjęcie: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка прыбыў з працоўным візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Пекіна, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы ў сталіцы Кітаю прыме ўдзел у мерапрыемствах II Форуму міжнароднай супрацы «Пояс і шлях». Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіццю гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыблення супрацы на еўразійскай прасторай з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.

Чакаецца таксама, што на саміце Лукашэнка правядзе шэраг сустрэчаў з замежнымі лідарамі. Запланаваная асобная сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнай супрацы і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Кітай вылучыць Беларусі 100 млн еўраў

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары