«Самалёт гарыць у маланцы»: апублікаваныя перамовы пілотаў згарэлага «SSJ-100»


Згарэлы самалёт. Фота: Tatyana Makeyeva/REUTERS/Forum

Расейскае выданне Baza апублікавала вытрымкі з перамоваў пілотаў самалёту «Sukhoi Superjet 100», у выніку пажару якога ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» 5 траўня загінуў 41 чалавек.

Людзі патрабуюць спыніць палёты «Sukhoi Superjet 100»

Паводле публікацыі, экіпаж запрасіў пасадку пасля ўдару маланкі. «Просім вяртанне. 1492 страта радыёсувязі і самалёт гарыць у маланцы», – звярнуліся пілоты да дыспетчараў аэрапорту.

Паводле іх, у самалёту ўзніклі праблемы з сувяззю. Апроч таго, яны страцілі аўтаматычнае кіраванне самалётам.

Таксама з публікацыі вынікае, што аварыйныя службы былі дасланыя на паласу толькі пасля таго, як быў дадзены дазвол самалёту на пасадку. Выехалі ж пажарныя машыны, калі пасля няўдалай пасадкі самалёт загарэўся. Хуткая дапамога была накіраваная на месца пажару яшчэ пазней.

Ратавальнікі доўга не маглі вызначыцца з колькасцю пацярпелых, у тым ліку таму, што многія пасажыры разбегліся пасля прызямлення.

«Галоўнае – не панікаваць». Былая бортправадніца беларускай авіякампаніі тлумачыць, што рабіць падчас аварыйнага прызямлення

«Выяўлена ўнутры самалёта каля 10 трупаў, абваліўся фюзеляж, яго абследуюць яшчэ, пакуль дакладную колькасць сказаць не могуць, 1 загінулы знаходзіцца побач з самалётам», – паведамлялі з месца здарэння ратаўнікі.

Авіялайнер «Sukhoi Superjet Jet 100» кампаніі «Аэрафлот» ажыццяўляў звычайны рэйс з Масквы да Мурманску. Аднак пасля 28 хвілінаў палёту самалёт экстранна вярнуўся ў «Шарамецьева». З 78 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёту, 37 выжыла. З іх – 33 пасажыры і 4 чальцы экіпажу. Агулам загінуў 41 чалавек, сярод іх – 22-гадовы бортправаднік Максім Маісееў. Хлопец памёр ад удушэння газам, спрабуючы ўратаваць іншых. Шасцёра чалавек трапілі ў шпіталь.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары