Самалёт «Белавія» прызямліўся ў Пецярбургу са зламаным шасі


Сёння, 7 красавіка, каля 00:05 пасля прызямлення ў пецярбургскім аэрапорце Пулкава самалёта «Белавія» рэйса В2-943 Менск – Санкт-Пецярбург была выяўлена няспраўнасць пярэдняй стойкі шасі.

У гэтай сувязі 62 пасажыра былі выведзеныя на пасадку з рулёжнай дарожкі. Пацярпелых няма. Аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

Паўночна-Заходняй транспартнай пракуратурай РФ арганізавана праверка выканання заканадаўства аб бяспецы на паветраным транспарце ў сувязі з няспраўнасцю самалёта «Белавія». Прычыны паломкі пакуль не ўдакладняюцца.

ІІ, belsat.eu, паводле sztproc.ru

Стужка навінаў