Самалёт «Белавіі» на некалькі гадзінаў заблакаваў кіеўскі аэрапорт


Пашкоджаны кажух рухавіка «Боінга» 737-500 беларускай авіякампаніі. Фота з «Фэйсбуку» Віталя Трубнікава

Увечары 9 снежня самалёт авіякампаніі «Белавія» пацярпеў аварыю ў міжнародным аэрапорце Кіева «Барыспаль» падчас вырульвання. Пра гэта дырэктар аэрапорту паведаміў выданню «Вести».

У выніку аварыі узлётна-пасадачную паласу«Барыспаля» зачынілі для палётаў на некалькі гадзінаў, а рэйсы адпраўлялі у другі кіеўскі аэрапорт у Жулянах, а таксама ў Харкаў і Адэсу.

«Аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. Пры вырульванні самалёт «Белавія» збіў ліхтары. Мы на нейкі час зачынялі паласу для таго, каб ачысціць яе. Самалёт самастойна дайшоў да месца стаянкі. Самалёт належыць Беларусі і яны будуць высвятляць прычыны таго, што адбылося. У яго падрапаны абцякальнік. Іншых пашкоджанняў няма», – паведаміў дырэктар аэрапорту Павел Рабікін.

 

Пашкоджаны кажух рухавіка «Боінга» 737-500 беларускай авіякампаніі. Фота з «Фэйсбуку» Міхаіла Слупіцкага

У каментары TUT.BY «Белавія» назвала пашкоджанні самалёта «нязначнымі». Паводле авіякампаніі, інцыдэнт здарыўся праз тое, што стойка шасі трапіла на грунт. Пілоты пасадзілі самалёт у цяжкіх пагодных умовах.

ДД; фота анонсу – Leonid Faerberg /Transport-Photo Images

Глядзі таксама
Каментары