Самалёт «Белавіа» у Кіеве выкаціўся з узлётна-пасадачнай паласы. Авіярэйс у Менск затрыманы


Увечары 12 ліпеня ў кіеўскім аэрапорце Жуляны самалёт Boeing 737−300 рэйсу «Белавіа» з Менску выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы прыблізна на 100 метраў. Лайнер атрымаў нязначныя пашкоджанні, людзі не пацярпелі, піша TUT.by.

«Самалёт Belavia у Жулянах вылецеў з узлётна-пасадачных паласы ў поле… Пілот паспеў затармазіць каб не заехаць у агароджы. Але ліхтары на полі ўсё-такі крыху падушыў», – піша ў сацсетках адна з пасажырак.

БелТА паведамляе, што пасля пасадкі самалёта «Белавія» узлётна-пасадачная паласа у Жулянах атрымала пашкоджанні. Праз гэта некаторыя вылеты перанесены – у тым ліку затрыманы ранішні авіярэйс у Менск. Паласу рамантуюць.

Абноўлена
Самалёт «Белавія» пры пасадцы ў Кіеве сышоў з паласы (дадалося відэа, абнаўляецца)
2017.12.22 11:48

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў