«Самай папулярнай стала фраза: “Не лезь у палітыку”» #немойпрэзідэнт


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Belsat.eu чакае вашыя гісторыі пад хештегом #немойпрэзідэнт #мойпрезидент.

«26 гадоў ва ўладзе гэты чалавек. Напэўна ўжо няма тых слаёў насельніцтва, якія б ён не абразіў за гэты час. Усе гады беларусаў прыгняталі, стваралася гэтая гнусная машына па падаўленні асабістага меркавання, а самай папулярнай стала фраза: «Не лезь у палітыку». Пражыўшы ўсё сваё жыццё ў гэтай краіне, хочацца бачыць яе роўнай па ўзроўні развіцця хоць бы Швецыі. Таму кажу кожнаму: лезь у палітыку. Бо толькі тады мы зможам змяніць усё да лепшага».

#немойпрэзідэнт

***

У сацыяльных сетках актыўна набірае моц флэш-моб пад гэштэгам #немойпрэзідэнт. Мы прапануем вам дасылаць вашыя гісторыі нам. Ананімнасць (у выпадку, калі вы гэтага патрабуеце) гарантуем. Можна пазначыць толькі імя, узрост, горад. Дасылайце вашыя гісторыі пад гэштэгамі #немойпрэзідэнт альбо #мойпрэзідэнт. Чаму Лукашэнка ваш альбо не ваш прэзідэнт? Дасылаць іх можна праз форму зваротнай сувязі на нашым сайце ці праз прыватныя паведамленні да «Белсата» у любых сацыяльных сетках.

Іншыя гісторыі:

belsat.eu

Стужка навінаў