Самагоншчык забіў рысь і схаваў у маразільніку


Падчас рэйду супраць нелегальнага абароту алкаголю гомельскія амапаўцы выявілі ў 53-гадовага жыхара вёскі Ніжнія Жары, што ў Брагінскім раёне, нечаканую знаходку.

Акрамя 40 літраў самагоннай брагі міліцыянты знайшлі вялікую колькасць вяленай рыбы, рыбалоўныя снасці і пасткі для жывёлінаў. У хатнім маразільніку ў вяскоўца ляжала туша дарослай рысі.

5df9c246857f9d7b204ff1dfc504ef4c

Паляваць на жывёліну забаронена – яна занесена ў Чырвоную кнігу. У доме мужчыны пад канапай праваахоўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу, на якую ён не меў ані дазволу, ані паляўнічай ліцэнзіі. Сам вясковец не прызнаўся, што паляваў на рэдкую драпежніцу, нібыта знайшоў цела ў лесе. Цяпер міліцыя высвятляе абставіны здарэння.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў