«Самага непрыемнага колеру – брудна-карычневага». На беларускіх цыгарэтах з'явяцца жахлівыя карцінкі


З вясны цыгарэты ўсіх краінаў Еўразійскага эканамічнага звязу будуць нагадваць пра ўсе хваробы, звязаныя з паленнем – тэкстам і ў малюнках.

Жахлівыя малюнкі зʼявяцца на цыгарэтных пачках у краінах Еўразійскага эканамічнага звязу з 17 сакавіка 2017 года – гэта прадугледжвае тэхнічны рэгламент ЕАЭС (дакумент).

Ён абавязвае кожную з пяці краінаў звязу з 17 сакавіка наносіць на кожную цыгарэтную пачку папярэджанне пра шкоду тытунёвых вырабаў – у выглядзе намаляваных органаў чалавека, пашкоджаных небяспечнымі хваробамі, і тэкставых назваў гэтых хваробаў – ад раку і гангрэны да парадантозу.

Дакумент прадугледжвае, што ілюстрацыі будуць выкананыя ў найбольш непрыемным, на думку навукоўцаў, колеры – брудна-карычневым.[/vc_column_text][vc_single_image image=”421080″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Малюнак будзе цяжка не заўважыць – ягоная плошча будзе не менш за палову плошчы кожнага з бакоў цыгарэтнай пачкі.

З сакавіка на цыгарэтных пачках будзе забаронена наносіць малюнкі або надпісы, якія б нагадвалі пра нешта смачнае і карыснае – садавіну, ягады і г. д., – каб не ўводзіць курцоў у зман наконт карыснасці цыгарэтаў.

Паводле новых правілаў, з пачак знікне інфармацыя пра колькасць нікаціну, смолаў і монаксіду вугляроду: спажыўцы не павінныя думаць, што меншае ўтрыманне шкодных рэчываў у адных цыгарэтах робяць іх больш бяспечнымі ад іншых.

Дырэктар Дэпартаменту тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК Арман Шакаліеў заяўляе, што пасля да лістапада 2017-га цыгарэты могуць выпускацца ў старой упакоўцы пры ўмове, што на прадукцыі ёсць дакументы аб ацэнцы адпаведнасці абавязковым патрабавання, выдадзенай яшчэ да набыцця моцы новага тытунёвага рэгламенту.

Аўтары ідэі з жахлівым малюнкамі (якія, дарэчы, даўно выкарыстоўваюцца ўва ўсім свеце) перакананыя, што новаўвядзенне дазволіць скараціць колькасць курцоў і захавае здароўе мільёнам людзей.

ДД

Стужка навінаў