«Самае страшнае прамінула». Як змагаецца за жыццё маладзён, у якога выявілі рак крыві


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNjdXUmJKUEZJcEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Рычарда паўтара года таму выявілі рак крыві. Маладзёна ў цяжкім стане даставілі ў Бараўляны ды перасадзілі яму косны мозг ад донаркі з Нямеччыны.

Яго здароўе паправілася, але родныя кажуць, што што гарантаваць выздараўленне не можа ніхто.

«Падчас аперацыі ў мяне спынілася сэрца. Мяне ратавалі і ўводзілі нешта. Я ачуняў, а праз наркоз не мог рухацца. Я ўсведамляў, што робіцца наўкола, але праз наркоз не мог ні вачэй адплюшчыць, ні рукамі паварушыць, але я разумеў, што адбываецца: я ляжу на аперацыйным стале. І сэрца ў мяне забілася. І як мне патлумачылі лекары, у мяне адбыўся яшчэ бранхіяльны спазм адначасова. Я перастаў дыхаць, то бок мне ўставілі яшчэ трубку ў горла. Я ляжу на стале прывязаны, трапячуся, толькі ўздыхі… Тады было надта страшна… Я думаў, што кеды ў куток пастаўлю», – распавёў Рычард.

Гісторыя маладзёна – у апошнім выданні праграмы «Людскія справы», якая будзе выходзіць у новым сезоне штотыдзень у чацвяргі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў