Салігорскі «Шахцёр» – чэмпіён-2020


Футбольны клуб Салігорска «Шахцёр» выйграў чэмпіянат па футболе ў Беларусі. Гэты тытул стаў другім у гісторыі Салігорска, піша bytribuna.

Салігорскі «Шахцёр» у апошнім туры выйграў у каманды ФК «Менск» з лікам 4:2 і стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Каманда з Салігорску – «Шахцёр» атрымала 59 ачкоў, у БАТЭ на адно менш. Бронза дасталася «Тарпеда-БелАЗ».

«Шахцёр» у другі раз у гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. Мінулы раз гэты тытул каманда здабыла ў 2005 годзе.

Hавiны
Спартоўцы патрабуюць спыніць гвалт і правесці вольныя выбары. На іх ціснуць
2020.09.10 20:29

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў