Футбольны клуб «Шахцёр» з Салігорску 25 ліпеня апынуўся мацнейшым у першым матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы за дацкі «Эсб’ерг».
У гульні на дамашняй пляцоўцы гарнякі забілі два мячы, якія госці пакінулі без адказу.
На 5-й хвіліне лік са штрафнога адкрыў Эліс Бакай, а праз 50 хвілінаў фінальную кропку ў гульні паставіў Павел Рыбак – 2:0.
Матч у адказ пройдзе 1 жніўня ў Даніі.
МГ belsat.eu