Салідарныя ў Вільні: «Беларускія галасы маюць вагу»


10 жніўня ў Вільні сабралося каля 200 салідарных. Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

Акцыя салідарнасці «Беларускія галасы маюць вагу» адбылася ў цэнтры Вільні каля будынку літоўскага Ўраду.

Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

Людзі прыйшлі, каб выказаць салідарнасць з тымі, хто бароніць свой голас у Беларусі, падзякаваць удзельнікам учорашніх пратэстаў і нязгоду з вынікамі выбараў.

Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

У акцыі ўдзельнічала каля 200 чалавек, сярод прысутных былі людзі розных нацыянальнасцяў, таксама чальцы Сейму Літвы, праваабаронцы і іншыя неабыякавыя людзі. Пад час акцыі гучалі воклічы: «Сыходзь», «Верым, можам, пераможам».

Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

У знак салідарнасці ўдзельнікі ўзяліся за рукі і скандавалі: «Жыве Беларусь».

Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

На гэтым акцыя не скончылася, актывісты паехалі да амбасады, каб ускласці б-ч-б сімволіку і кветкі ў гонар тых, каго ўчора пабілі ў Беларусі.

Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

Ганна Русінава Belsat.eu

Стужка навінаў