«Салідарныя з Беларуссю». Стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў і навукоўцаў


У межах падтрымання беларускага грамадства польскі ўрад выдзеліў істотныя рэсурсы на стыпендыяльную праграму. 65 універсітэтаў адчынілі дзверы для студэнтаў і выкладчыкаў, якіх выключылі, ці звольнілі з беларускіх універсітэтаў.

Праграмы «Салідарныя з студэнтамі» і «Салідарныя з навукоўцамі» рэалізоўвае Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў (NAWA) супольна з Канферэнцыяй рэктараў акадэмічных польскіх школ (KRASP) пры падтрыманні Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі.

«Салідарныя з студэнтамі»

У межах дзяржаўнай праграмы падтрымання беларускіх студэнтаў у 2020-2021 навучальным годзе будзе выдзелана да 475 стыпендый. 65 польскіх універсітэтаў заявілі пра ўдзел у кампаніі «Салідарныя з студэнтамі», і запрашаюць беларусаў на навучанне першай і другой ступені.

Асобы, якія прымуць удзел у праграме, змогуць разлічваць на:

– стыпендыю, прызначаную максімум на 10 месяцаў у 2020/2021 навучальным годзе;

– вызваленне ад платы за навучанне ў 2020/2021 навучальным годзе;

– штомесячная стыпендыя да 1250 злотых (308.6 долараў ЗША) для першай ступені, да 1500 злотых (385.7 долараў ЗША) для другой ступені навучання.

Удзельнікі праграмы таксама змогуць скарыстацца бясплатным онлайн-курсам польскай мовы, які ладзіць «NAWA». Курс для ўдзельнікаў бясплатны – цалкам фінансуецца з фондаў «NAWA». Больш пра курс можна даведацца тут.

Набор адбываецца непасрэдна ва ўніверсітэтах.

Інфармацыя для студэнтаў на сайце «NAWA».

Крыніца: nawa.gov.pl

Спіс універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у дзяржаўнай праграме «Салідарныя са студэнтамі»

  • Акадэмія тэатральнага мастацтва Станіслава Выспяньскага ў Кракаве,
  • Люблінскі палітэхнічны інстытут,
  • Універсітэт Вармірска-Мазурскі ў Ольштыне,
  • Галоўная школа гандлю ў Варшаве,
  • Кашалінскі палітэхнічны інстытут,
  • Універсітэт імя Яна Длугоша ў Чэнстахове,
  • Універсітэт прыродазнаўча-гуманітарны ў Седльцах,
  • Універсітэт Апольскі,
  • Медычны ўніверсітэт у Вроцлаве,
  • Палітэхніка ў Лодзі,
  • Акадэмія фізічнага выхавання імя Я. Кукучкі ў Катавіцах,
  • Педагагічны універсітэт імя нацыянальнай адукацыйнай камісіі ў Кракаве,
  • Эканамічны ўніверсітэт у Катавіцах,
  • Палітэхніка ў Жэшаве імя Ігнацыя Лукасевіча,
  • Паморская акадэмія ў Слупску,
  • Музычная акадэмія імя Станіслава Манюшкі ў Гданьску,
  • Беластоцкі ўніверсітэт
  • Акадэмія мастацтва ў Гданьску,
  • Універсітэт Яна Каханоўскага ў Кельцах,
  • Познаньскі універсітэт прыроды,
  • Паморскі медычны ўніверсітэт у Шчэціне,
  • Ягелонскі ўніверсітэт,
  • Тэхналагічна-прыродны ўніверсітэт імя Яна і Енджэя Снядэцкіх ў Быдгашчы,
  • Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне,
  • Палітэхніка ў Гданьску,
  • Сельскагаспадарчы універсітэт Калантая ў Кракаве,
  • Акадэмія фізічнага выхавання ў Вроцлаве,
  • Польска-японская акадэмія кампутарных тэхналогіяў,
  • Шчэцінскі ўніверсітэт
  • Шлёнская палітэхніка
  • Лодзьскі ўніверсітэт,
  • Галоўная школа сельскай гаспадаркі,
  • SWPS гуманістычна-грамадскі ўніверсітэт,
  • Універсітэт музыкі імя Фрыдэрыка Шапэна,
  • Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані,
  • Акадэмія мастацтваў у Катавіцах,
  • Дзяржаўная вышэйшая школа кіно, тэлебачання і тэатра Леона Шылера ў Лодзі,

  • Шлёнскі ўніверсітэт у Катавіцах,
  • Collegium Civitas,
  • Беластоцкая палітэхніка,
  • Эканамічны ўніверсітэт у Кракаве,
  • Акадэмія Ignatianum ў Кракаве,
  • Акадэмія фізічнага выхавання ў Варшаве,
  • Універсітэт фізічнага выхавання імя Пілсудскага ў Варшаве, філіял у Бялай-Падлясцы,
  • Універсітэт прыроды ў Вроцлаве,

  • Універсітэт кардынала Стэфана Вышыньскага,
  • Акадэмія музыкі Караля Ліпіньскага ў Вроцлаве,
  • Дальнашлёнская вышэйшая школа,
  • Горнашлёнская вышэйшая школа гандлю імя Корфантэга,
  • Медычны ўніверсітэт у Беластоку,
  • Эканамічны ўніверсітэт у Познані,
  • Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II,
  • Свентакшыцкая палітэхніка,
  • Тэхналагічна-гуманістычны ўніверсітэт імя Пулаўскага ў Радомю,
  • Акадэмія фізічнага выхавання і спорту ў Гданьску,
  • Універсітэт у Любліне,
  • Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне,
  • Акадэмія імя Станіслава Стасіча ў Кракаве,
  • Варшаўская палітэхніка,,
  • Чэнсатахоўская палітэхніка,
  • Акадэмія мастацтва ў Варшаве,
  • Познаньская палітэхніка,
  • Акадэмія мастацтва ў Вроцлаве,
  • Акадэмія мастацтва ў Кракаве,
  • Гданьскі медычны ўніверсітэт.

«Салідарныя з навукоўцамі»

Для 25 навукоўцаў з Беларусі створаныя стыпендыі для правядзення даследаванняў у польскіх універсітэтах і навукова-даследчых інстытутах. Бюджэт акцыі «Салідарнасць з навукоўцамі» складае 2 мільёны злотых (514 332 долараў ЗША). Пра гатовасць прыняць навукоўцаў паведамілі 35 польскіх універсітэтаў.

Спіс універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у праграме «Салідарныя з навукоўцамі»

  • Галоўная школа гандлю ў Варшаве,
  • Люблінскі палітэхнічны інстытут,
  • Універсітэт імя Яна Длугоша ў Чэнстахове,
  • Універсітэт прыродазнаўча-гуманітарны ў Седльцах,
  • Універсітэт Апольскі,
  • Медычны ўніверсітэт у Вроцлаве,
  • Педагагічны універсітэт імя нацыянальнай адукацыйнай камісіі ў Кракаве,
  • Эканамічны ўніверсітэт у Катавіцах,
  • Паморская акадэмія ў Слупску,
  • Універсітэт Яна Каханоўскага ў Кельцах,
  • Тэхналагічна-прыродны ўніверсітэт імя Яна і Енджэя Снядэцкіх ў Быдгашчы,
  • Палітэхнічны інстытут у Гданьску,
  • Сельскагаспадарчы універсітэт Калантая ў Кракаве,
  • Акадэмія фізічнага выхавання ў Вроцлаве,
  • Шчэцінскі ўніверсітэт
  • Шлёнская палітэхніка,
  • Лодзьскі ўніверсітэт,
  • Галоўная школа сельская гаспадаркі,
  • Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані,
  • Акадэмія мастацтва ў Катавіцах,
  • Медычны ўніверсітэт у Лодзі,
  • Шлёнскі ўніверсітэт ў Катавіцах,
  • Беластоцкая палітэхніка,
  • Акадэмія Ignatianum у Кракаве,
  • Універсітэт кардынала Стэфана Вышыньскага,
  • Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II,
  • Свентакшыцкая палітэхніка,
  • Дальнашлёнская вышэйшая школа,
  • Універсітэт прыроды ў Любліне,
  • Універсітэт у Беластоку,
  • Шлёнскі медычны ўніверсітэт у Катавіцах,
  • Варшаўская палітэхніка,
  • Ягелонскі ўніверсітэт,
  • Акадэмія мастацтва ў Варшаве,
  • Палітэхніка ў Познані,
  • Акадэмія мастацтва ў Кракаве,
  • вармінска-мазурскі ўніверсітэт ў Ольштыне.

ПЯ, belsat.eu паводле kresp.org.pl

Стужка навінаў