Салдатаў, якія пацярпелі ад выбуху гранаты ў Печах, выпішуць праз тыдзень


Фота www.mil.by

Стан жаўнераў стабільны. Пра гэта паведаміў галоўны хірург медычнай часткі 432-га Галоўнага вайсковага клінічнага цэнтру Аляксей Трухан.

Выпісаць пацыентаў плануюць прыкладна праз тыдзень.

14 сакавіка падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў навучальным цэнтры ў Печах салдаты практыкаваліся ў кіданні ручной наступальнай гранаты РГД-5. Адзін з жаўнераў выпусціў баявую гранату ў акоп.

Кіраўнік заняткаў старэйшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч здолеў літаральна выкінуць свайго падначаленага за межы акопа і закрыў яго сваім целам. Абодва вайскоўца атрымалі нязначныя траўмы мяккіх тканак ног. Іх жыццю нічога не пагражае.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары