Салдат, які разбіўся ў вайсковай частцы 120-ай брыгады, у рэанімацыі


Салдат, якога знайшлі ў вайсковай частцы 120-ай асобнай механізаванай брыгады на газоне пасля падзення з вышыні, у крытычным стане ў шпіталі. Лекары змагаюцца за ягонае жыццё. Ужо правялі некалькі аперацыяў.

Імя салдата – Андрэй М., яго маці Наталля распавяла «Белсату», што яе сын у надзвычай складаным стане. Яго жыццё пад пагрозай і лекары змагаюцца за яго жыццё.

«Я наведала вайсковы шпіталь. Мне паказалі маё дзіця. Ён вельмі бледны. У яго вельмі халодныя рукі і няма амаль ціску. У такім стане ён паступіў у шпіталь. Прыйшоў начальнік часткі і папрасіў прабачэння і сказаў, што я магу звяртацца па любых пытаннях, больш нічога не патлумачыў», – распавяла «Белсату» маці разбітага салдата Наталля.

Следчыя і Мінабароны паведамляюць толькі пра сам факт трагічнага выпадку. Прычыны інцыдэнту і акалічнасці не агучваюцца. Зрэшты, родныя ў няведанні. Маці салдата Наталля кажа, што пакуль звестак вельмі мала. Салдат з вайсковай часткі, блізкі сябра Андрэя, які служыць разам з ім, распавёў маці пра некаторыя факты дзедаўшчыны ў брыгадзе.

«Ён мне сказаў: «Наталля, нікому не верце, яны замятаюць сляды». І, маўляў, яны будуць рабіць усё, каб прыкрыць свой азадак. Распавёў таксама пра некаторыя выпадкі дзедаўшчыны, а таксама некаторыя моманты, якія не мог распавесці ў прысутнасці свайго кіраўніцтва», – дадала Наталля.

Hавiны
Ваеннаслужачы тэрміновай службы зваліўся з вышыні і трапіў у шпіталь
2019.04.14 16:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў