Саладуха распавёў, як апынуўся побач з Лукашэнкам на Дзень Незалежнасці


Аляксандр Саладуха распавёў, якім чынам 3 ліпеня ён апынуўся на плошчы Перамогі каля Аляксандра Лукашэнкі. Заслужаны артыст Беларусі агучыў гэта на АНТ.

Падчас выступу Лукашэнкі 3 ліпеня на плошчы Перамогі ў Менску, каля яго знаходзіўся Аляксандр Саладуха. Адметна, што пазней на кадрах з святкавання Дня Незалежнасці Аляксандра Саладухі не было, на што звярнулі ўвагу журналісты.

Аляксандр Саладуха распавёў, што яму прапанавалі 3 ліпеня ўскласці кветкі на плошчы Перамогі.

«Кіраўнік дзяржавы разам з дзецьмі, з піянерамі сустракаў нас на плошчы Перамогі. Пачалося ўскладанне. Першым, натуральна, прэзідэнт, сыны, урад. Я звычайна не спяшаюся ніколі. Думаю, дам магчымасць усім гэта зрабіць, і, па-мойму, я быў ужо самы апошні, паклаў кветкі, прыўстаў на калена, паварочваюся, і ўжо не памятаю – ці то прамова, ці то гімн пайшоў, – я сам сабе падумаў: а куды ж мне ісці? Налева? Направа?

Я ўбачыў прэм’ер-міністра, Наталлю Іванаўну Качанаву. Думаю, раз унутраны голас падказаў, напэўна, не, туды не трэба. Унутраны голас: «Стой на месцы». І ўсё. Экспромт, кажу, як ёсць. Прычым напярэдадні, калі была рэпетыцыя, ніхто не сказаў, куды станавіцца. Калі б было сказана, вядома, я заняў бы тую кропку. Пра шарэнгу было сказана – канкрэтнае месца, два сувораўцы па баках, у другой шарэнзе – галоўны банкір краіны.

Я ўвечары прыехаў зачыняць канцэрт на стэлу, і ўсе артысты, Ірына Дарафеева і многія іншыя, сказалі, што гэта было па сцэнары. Я адказаў: не, гэта спантанна атрымалася. Вельмі шмат званкоў – сябры, знаёмыя, сваякі. Я расцаніў гэта так: апынуцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час».

ВІДЭА
«Я – лазеншчык». Саладуха зняўся ў правакацыйным роліку
2019.09.05 18:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў