Сайт БелТА працаваў з перабоямі


Удзень 15 студзеня сайт belta.by цягам некаторага часу некарэктна адлюстроўваўся на прыладах карыстальнікаў байнэту.

Прыкладна а 15:40 пры спробе зайсці на стартавую старонку, на сайце БелТА з’яўляўся надпіс «404 Старонка не існуе». Гэтую памылку зафіксавалі карыстальнікі розных беларускіх правайдараў.

Скрыншот belta.by

Праз паўгадзіны сайт пачаў адкрывацца, але некарэктна: замест звыклага выгляду ўсё было пераблытана.

Скрыншот belta.by

А 16:30 сайт цалкам аднавіў працу. Прычына такога збою не называецца.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў