Садамазахізм і БДСМ: скандальны мастак Кузьміч прысвяціў новы перформанс – БРСМ


Вядомы сваймі скандальнымі перформансамі беларускі мастак Аляксей Кузьміч прысвяціў сваю новую акцыю Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.

Opublikowany przez Алексей Кузьмич Niedziela, 2 lutego 2020

У сваім лісце кіраўніцтву БРСМ Аляксей Кузьміч напісаў, што ўступіў у арганізацыю, і цяпер, разумеючы сутнасць яе функцыянавання, прапанаваў перайменаваць саюз у «Радзіма-BDSM». Паводле яго, гэта лепш «адлюстроўвае спецыфіку вашай дзейнасці ды яе падабенства да практык садамазахізму ды псіхасексуальнага дамінавання».

Opublikowany przez Алексей Кузьмич Niedziela, 2 lutego 2020

Мастак таксама прапанаваў БРСМ узяць на ўзбраенне практыкі бдсм, у тым ліку і мацаванне значка не на вопратку, а на голае цела. Як гэта рабіць, ён прадэманстраваў на адмысловых фота і відэа, якія таксама даслаў у арганізацыю.

Opublikowany przez Алексей Кузьмич Niedziela, 2 lutego 2020

Паводле Кузьміча, ён звярнуў увагу на БРСМ таму, што арганізацыя «фармуе сучасны ідэалагічны светапогляд маладых людзей у краіне і прэтэндуе на манаполію ў фармаванні кадраў кіраўнічых структур і выканаўчай улады ў Беларусі».

«Акцыя прымеркаваная да ўступлення ў сілу з 1 лютага 2020 года зменаў у законе Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам адбываецца прыгнёт грамадзянскіх свабодаў і выразаў меркаванняў адрозных ад афіцыйнай лініі, немагчымасць крытычнага выказвання, апраўданне любых рэпрэсіяў, недапушчальнасць стварэння нацыянальных арганізацыяў і прыгнечанне актыўнай грамадскай дзейнасці», – заявіў мастак.

Hавiны
Мінкульт намагаецца пакараць мастака Кузьміча за аголеную акцыю
2019.11.25 15:43

Нагадаем, што 3 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі мастак Аляксей Кузьміч зладзіў перформанс. Ён прыйшоў на адкрыццё выставы цалкам голы, з шыльдай «Міністэрства культуры» на палавым органе.

Такім чынам Кузьміч выказаў пратэст супраць цэнзуры, з якой сутыкаецца мастак пры намеры дэманстрацыі свайго мастацтва на пляцоўках дзяржаўных арт-інстытуцыяў.

Hавiны
Голым перформансам мастака Кузьміча займаецца міліцыя
2019.10.09 11:11

МГ belsat.eu

Стужка навінаў