«Сад памяці» і мора замест могілак: у Польшчы хочуць дазволіць рассейваць прах памерлых


Польскі ўрад плануе хоча рэфармаваць закон аб могілках і пахаванні. Адпаведныя папраўкі падрыхтавала Міністэрства аховы здароўя.

У ведамстве падкрэсліваюць, што пакуль гэта толькі праект.

«Гэта законапраект, які мусіць прайсці праз этап выдачы заключэнняў ад асобных міністэрстваў і кансультацый з грамадскасцю… Праект можа істотна змяніцца. Міністэрства аховы здароўя не падтрымлівае змены, якія дазволілі б функцыянаванне «садоў памяці» і рассейванне попелу над морам», – гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер рассейванне попелу над морам, як і «сады памяці», незаконныя ў Польшчы, хоць існуе некалькі такіх месцаў. Яны пачалі паўставаць каля дзесяці гадоў таму. Цягам некалькіх месяцаў там рассыпалі прах памерлых, пакуль медыі не разгаласілі, што гэта забаронена.

У Беларусі пакуль без зменаў

Згодна з беларускімі законамі, пахаванне парэшткаў памерлых дазваляецца ў магілах, а праху (попелу) пасля крэмацыі – у скрынях.

«Самавольнае пахаванне і перапахаванне, у тым ліку пахаванне ў месцах, не прызначаных для пахаванняў, забараняюцца», – напісана ў законе аб пахаванні.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў