Сацыялагічнае апытанне: рэйтынг Лукашэнкі падае


Падчас снежаньскага апытання электаральны рэйтынг кіраўніка краіны склаў 40 %.

Апытанне праводзілася ў пачатку снежня – да праблемаў з валютай і кадравых перастановак ва ўрадзе і Нацбанку.

Таксама знізіўся і давер да прэзідэнта. Калі ў снежні 2013 года яму давяралі 37,7 %, у чэрвені 2014-га – 49,6 %, у верасні – 53,3 %, то паводле апошніх звестак – 49,9 %.

Як адзначаюць эксперты НІСЭПД, падзенне ўзроўню падтрымання ўладаў выкліканае тым, што ў свядомасці беларусаў меншую ролю стаў адыгрываць украінскі фактар, калі «страхі татальнай дэстабілізацыі, што ўзніклі пад уплывам падзеяў ва Украіне, «захілілі» рэчаіснасць мільёнаў беларусаў». Цяпер жа эканоміка «ўсё больш вызначае стаўленне беларусаў да дзяржаўнай улады».

У межах агульнарэспубліканскага даследавання НІСЭПД былі апытаныя 1504 чалавекі, памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышае 3 %, адзначаюць сацыёлагі.

ЗК, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў