На памежным пункце пропуску «Славутич» у аўтамабілі 28-гадовага грамадзяніна Украіны знайшлі «выбуховае прыстасаванне», паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Мужчына ехаў у Беларусь. «Выбухоўку» ў аўтамабілі на літоўскіх нумарах знайшоў сабака ўкраінскіх памежнікаў.
У верасні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра наяўнасць пагрозы перапраўкі зброі з Украіны ў Беларусь і загадаў узмацніць беларуска-украінскую мяжу.
ЮВ, belsat.eu