САЗ: у 80 % выпадкаў каронавірус працякае ў лёгкай форме


Каронавірус COVID-19, як лічаць цяпер навукоўцы, менш смяротная хвароба, чым SARS (атыповая пнеўманія) або MERS (блізкаўсходні рэспіраторны сіндром). Пра гэта паведамляе un.org.

Як заявіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Адханам Гебрэесус, у 80 % выпадкаў хвароба працякае ў лёгкай форме і чалавек цалкам папраўляецца. Паводле апошніх звестак, у цяжкай форме хвароба працякае ў 14 % інфікаваных, і два адсотка пацыентаў паміраюць.

СААЗ заклікае не паддавацца паніцы і старанна правяраць крыніцы інфармацыі.

Паводле Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя Кітая, у краіне зафіксаваныя 72 436 пацверджаных выпадкаў захворвання. Загінулі 1873 чалавекі. Паводле САЗ на 17 лютага за межамі КНР зафіксаваныя 794 выпадкі заражэння, піша РБК.

У Беларусі на сённяшні дзень выпадкаў захворвання каронавірусам не зафіксавана.

Hавiны
Міністар аховы здароўя Беларусі выказаўся наконт «ксенафобіі» ў звязку з каронавірусам
2020.02.17 15:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў