Саакашвілі заявіў, што яго пазбавілі ўкраінскага грамадзянства на падставе фальшывага дакументу


Былы прэзідэнт Грузіі і экс-губернатар Адэскай вобласці Міхал Саакашвілі паведаміў пра тое, што яго пазбавілі ўкраінскага грамадзянства на падставе паперы, якую ён не запаўняў і ў якой стаіць не ягоны подпіс.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Я ў шоку! Толькі што паглядзеў копію анкеты, якую апублікаваў з падачы адміністрацыі прэзідэнта [Украіны] адзін з лідараў ягонай фракцыі», – заявіў Саакашвілі са спасылкай на пост кіраўніка дэлегацыі Украіны ў ПАСЕ і дэпутата Вярхоўнай Рады Уладзіміра Арыева ў Facebook.

Я в шоці! Щойно подивився копію анкети, яку опублікував з подачі Адміністрації президента один з лідерів його фракції….

Opublikowany przez Mikheila Saakashviliego Sobota, 29 lipca 2017

У ім парламентар указаў на тое, што «пра палітычныя падставы страты Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства можна спрачацца, а вось у дачыненні юрыдычных [падстаў] – сумневаў няма».

«Падаючы заяву на грамадзянства, Саакашвілі сам падпісаўся пад тым, што ўсведамляе магчымасць страты грамадзянства з-за падавання лжывых звестак у адпаведнасці з Законам Украіны пра грамадзянства», – адзначаў Арыеў, падкрэсліваючы, што, «калі б тады, у 2015 годзе, Саакашвілі напісаў бы ў анкеце сумленна – то і грамадзянства б атрымаў, і зараз нагоды для страты не даў бы».

Да свайго запісу дэпутат Арыеў прымацаваў фатаграфію копіі адной са старонак дакумента, у якім пазначана месца жыхарстваі тэлефон заяўніка, а таксама стаіць подпіс аб тым, што ён не знаходзіцца пад следствам на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Про політичні підстави втрати Саакашвілі українського громадянства можна сперечатись. А от щодо юридичних сумнівів нема….

Opublikowany przez Volodymyra Ariev Czwartek, 27 lipca 2017

«На падставе вось гэтай паперы прэзідэнт пазбавіў мяне грамадзянства», – заявіў Саакашвілі. «Дык вось, я з поўнай адказнасцю сцвярджаю, што гэта не мой подпіс і не мною запоўненая анкета!» – адзначыў ён, запатрабаваўшы «неадкладна правесці графалагічную экспертызу».

Саакашвілі назваў сітуацыю «крымінальным злачынствам» і паказаў, як выглядае ягоны сапраўдны подпіс.

Ось так виглядає мій підпис – документ з офіційного архіву Президентської бібліотеки Саакашвілі в Тбілісі. Вона на…

Opublikowany przez Mikheila Saakashviliego Sobota, 29 lipca 2017

«Вось так выглядае мой подпіс – дакумент з афіцыйнага архіва Прэзідэнцкай бібліятэкі Саакашвілі ў Тбілісі», – напісаў Саакашвілі, прымацаваўшы да свайго допісу фатаграфію фасада бібліятэкі з уласным аўтографам.

Дэпутат Арыеў распавёў, што менавіта гэтая анкета была ў міграцыйнай службе і на падставе яе Саакашвілі выдалі грамадзянства Украіны. Адказалася, што дакумент запаўнялі памочнікі Саакашвілі, а не ён сам.

Раней у інтэрвʼю выданню «Ўкраінская праўда» экс-кіраўнік Адэскай вобласці заявіў, што памыліўся ў прэзідэнце Украіны Пятру Парашэнку. Яго, як заўважыў Саакашвілі, цікавіць толькі заробак грошай. Пасля гэтага 29 ліпеня ў інтэрвʼю тэлеканалу «Руставі» былы прэзідэнт Грузіі таксама адзначыў, што, пазбавіўшы яго грамадзянства Украіны, Парашэнка парушыў Канстытуцыю і міжнародныя абавязанні.

Украінскага грамадзянства экс-губернатар Адэскай вобласці быў пазбаўлены 26 ліпеня. Тады адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Украіны. Ва ўкраінскай міграцыйнай службе, у сваю чаргу, удакладнялі, што гэта адбылося з-за таго, што Саакашвілі пазначыў няправільныя дадзеныя пры падачы анкеты, а менавіта – напісаў, што не знаходзіцца пад следствам ва Украіне ці за яе межамі, нягледзячы на тое, што ў траўні 2015 года ён быў завочна арыштаваны ў Грузіі.

Грамадзянства Украіны Саакашвілі атрымаў 29 траўня 2015 года. Пасля гэтага, у снежні 2015 гады, яго пазбавілі грузінскага грамадзянства Грузіі.

КА, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў