Саакашвілі распачынае антыкарупцыйную кампанію


Эксперты лічаць, што губернатар Адэскай вобласці рыхтуецца да парламенцкіх выбараў.

У Кіеў на Антыкарупцыйны форум, арганізаваны былым прэзідэнтам Грузіі Міхэілам Саакашвілі, зʼехалася 6 200 чалавек.

Наступныя аналагічныя форумы запланаваны ў Харкаве, Днепрапятроўску, Львове роднай цяпер для Саакашвілі Адэсе.

Палітык заяўляе, што форум – надпартыйны і не мае палітычных мэтаў. Аднак аналітыкі мяркуюць, што неардынарны палітык стварае сабе такім чынам базу для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах. Праз рознагалоссі ўнутры кіруючай кааліцыі ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе існуе верагоднасць яе распаду ў бліжэйшай будучыні. Датэрміновыя парламенцкія выбары могуць прайсці ўжо ўвесну.

Саакашвілі бязлітасна бэсціць украінскіх палітыкаў, звязаных з мільярдэрамі. «Ніхто не баіцца ні Бені, ні Сені», – заявіў ён на форуме, маючы на ўвазе алігарха Ігара Каламойскага і непапулярнага прэмʼера Арсенія Яцанюка.

Прэзідэнта Пятра Парашэнку – таксама алігарха – ён не крытыкуе.

ДД, belsat.eu; фота: Дзяніс Дзюба

Стужка навінаў