Саакашвілі: Пуцін рыхтуецца да ўзброенага ўварвання ў Беларусь


Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Варшаве па запрашэнні польскіх уладаў. «Белсат» паразмаўляў з былым кіраўніком Грузіі і губернатарам Адэскай вобласці пра пазбаўленне ўкраінскага грамадзянства, палітычную дзейнасці і агрэсію з боку Расеі.

Як вы прыехалі без дзейнага пашпарту ў Польшчу?

Я прыехаў у Польшчу з украінскім пашпартам з ЗША. У мяне няма іншага пашпарту.

Ці збіраецеся працягваць палітычную дзейнасць ува Украіне?

Вядома, гэта мая галоўная мэта. Цяпер я яшчэ больш матываваны, чым калісьці.

Ці плануеце вы прасіць палітычны прытулак альбо грамадзянства ў нейкай краіне?

Не. Я магу атрымаць грамадзянства ў Галандыі, бо жанаты на грамадзянцы Галандыі шмат гадоў, але ніколі не меў такога жадання. Я ў Грузіі скончыў прэзідэнцтва, ува Украіне я не выпадкова. Я там не таму, што мне няма куды ехаць, а таму што я люблю Украіну.

Ці будзеце спрабаваць атрымаць украінскае грамадзянства альбо Грузіі?

Не, я не збіраюся прасіць ніякія ўлады. Я збіраюся вярнуцца і змагацца з незаконнасцю гэтага рашэння.

А калі не пусцяць?

Я думаю, што пусцяць.

Калі Лукашэнка запрапануе беларускае грамадзянства, вы пагадзіцеся?

Я не думаю, што ён прапануе. Гэта гіпатэтычныя рэчы.

Цяпер дзявятая гадавіна ўварвання Расеі ў Грузію. Наколькі рэальна, што такая агрэсія можа паўтарыцца?

Я даўно не быў у Грузіі, Грузія ў небяспецы, і думаю, што Беларусь яшчэ ў большай небяспецы. І рэальна Пуцін рыхтуецца да ўзброенага ўварвання ў Беларусь у якой-небудзь форме. «Захад-2017» – гэта прэлюдыя для вайсковых дзеяннях. Не думаю, што нешта адбудзецца падчас вучэнняў, але ў будучыні.

Наста Ільіна belsat.eu

Стужка навінаў