Са Шклоўскай калоніі асуджаныя спрабавалі ўцячы на пагрузчыку


Яны перадумалі пасля агню вартавога з назіральнай вежы.

Трое асуджаных паспрабавалі збегчы з папраўчай калоніі ў Шклове 5 чэрвеня.

Улучыўшы момант пасля завяршэння працаў у вытворчай зоне, асуджаныя ўзламалі замок запальвання пагрузчыка «Амкадор» і завалодалі транспартным сродкам.

Часавы адкрыў агонь

Ваеннаслужачы ўнутраных войскаў старшыня Валерый Котаў, несучы службу на назіральнай вышцы, убачыў, што транспартны сродак выязджае з-за рагу будынку і едзе да агароджы.

Калі вартавы зразумеў, што трактар не зніжае хуткасці і не збіраецца тармазіць перад брамай, ён падняў зброю на фронт і пасля вокрыку «Стой! Страляць буду!» зрабіў папераджальны стрэл угару.

Пасля стрэлу асуджаныя кінулі транспартны сродак і схаваліся на тэрыторыі прамысловай зоны.

Вайсковы нарад кантралёраў хутка вылічыў уцекачоў.Імі аказаліся асуджаныя да тэрмінаў ад 14 да 25 гадоў зняволення. «Беларускія навіны» падаюць, што да ўцёкаў яны рыхтаваліся два дні.

ДД

Стужка навінаў