Рыцар з мячом і кветкі лёну: зацвердзілі герб Магілёўскага раёну


18 красавіка кіраўнік Беларусі падпісаў указ № 150, якім зацвярджаецца герб і сцяг Магілёўскага раёну. Герб уяўляе з сябе варажскі шчыт, перасечаны дзвюма хвалістымі палосамі – серабрыстага і зялёнага колераў.

Герб Магілёўскага раёну.
Фота: БелТА

У верхнім полі размешчана фігура рыцара з мячом у паднятай руцэ, а ўнізе намаляваныя тры кветкі лёну. Сцяг будзе блакітнага колеру, а ў яго цэнтры – герб раёну, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржава.

Аўтарамі праектаў герба і сцяга сталі кандыдат гістарычных навук, сакратар Геральдычнага савету Марына Ялінская і мастак Віктар Ляхор. Яны былі зацверджаныя ў 2017 годзе дэпутатамі Магілёўскгаа райсавету, але пасля геральдычнай экспертызы былі ўнесеныя змены.

Сцяг Магілёўскага раёну.
Фота: БелТА

Да сёння ўласнай сімволікі ў раёну не было. Выкарыстоўваўся герб і сцяг вобласці.

Паводле аўтараў гербу, фігура рыцара на гербе ўвасабляе знакавыя падзеі ваеннага мінулага і гарантыю абароны ў нашым часе. Двайная перавязь – Дняпро ды Палыковіцкую крыніцу. Кветкі лёну адлюстроўваюць поспехі на сельскагаспадарчым ніве.

Hавiны
Ашмянскія футбалісты абнавілі лагатып на падставе гербу часоў Рэчы Паспалітай
2019.04.19 07:41

Рыцар на гербе Магілёўскага раёну мае супольныя рысы з гербам Магілёва, які быў атрыманы горадам у 1661 годзе пасля вызвольнага паўстання гараджанаў супраць расейскага гарнізону.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў