Рымашэўскі: «Людзі ў цывільным нападалі і выкрадалі людзей» на Дзень Волі і за гэта трэба заплаціць Br 6000


Міліцыя выставіла рахунак Br 6000 за «аказанне сваіх паслугаў» на Дзень Волі ў Менску. Пра гэта ў сваім «Facebook’у» напісаў апазіцыйны палітык і адзін з арганізатараў менскага святкавання 101 гадавіны БНР Віталь Рымашэўскі.

«Гэта ў два разы больш чымся тое, што яны выстаўлялі першапачаткова. Намі пададзены сустрэчны пазоў – адмова аплачваць «паслугі» міліцыі. Паколькі свае абавязкі не выканалі – падчас правядзення мітынгу людзі ў цывільным нападалі і выкрадалі людзей. Міліцыянты не толькі ніяк не рэагавалі на напады, але і самі парушалі закон, патрабуючы ў людзей, якія выходзілі з тэрыторыі правядзення мітынгу, схаваць бел-чырвона-белая сцягі», – напісаў Рымашэўскі.

Палітык таксама паведаміў, што плануе падаваць заяву ў пракуратуру, на дзеянні людзей у цывільным, «якія ўдзельнічалі ў нападзе 24 сакавіка».

Відэа затрымання Віталя Рымашэўскага 24 сакавіка.

«Бандыцкія дзеянні не павінны заставацца беспакаранымі», – дадаў палітык.

Аб’ектыў
Вынікі Дня Волі-2019: Два канцэрты, менскія затрыманні і прамова Змітра Дашкевіча
2019.03.25 21:16

24 сакавіка на свяце Дня Волі таксама затрымалі Змітра Дашкевіча. Ён са сцэны назваў Лукашэнку самазванцам і заклікаў паставіць знічы ў Курапатах. За заклік прыйсці ў Курапаты палітыка аштрафавалі на Br 1147,5.

Hавiны
МУС патлумачыла, адкуль узяліся тарыфы на аплату паслугаў міліцыі падчас мітынгаў
2019.02.12 15:21

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў