«Рыхтуйся, Расея». Трамп анансаваў ракетны ўдар па Сірыі


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што ЗША рыхтуе ракетны ўдар па Сірыі. Гэтак ён адрэагаваў у сваім твітэры на заявы расейскіх чыноўнікаў аб тым, што Масква гатовая збіваць ракеты, выпушчаныя ў бок блізкаўсходняй краіны.

«Расея абяцае збіваць любыя ракеты, выпушчаныя па Сірыі. Рыхтуйся, Расея, яны прыляцяць. Яны будуць добрыя, новыя і «разумныя»! Не трэба падтрымліваць звера, які забівае газам сваіх грамадзянаў і атрымлівае задавальненне!», – напісаў Трамп.

 

Раніцай 11 красавіка амбасадар Расеі ў Ліване Аляксандр Засыпкін заявіў, што Масква пакідае за сабой права збіваць ракеты, выпушчаныя ў бок Сірыі.

«Расея будзе выконваць заяву свайго прэзідэнта, звязаную з любой агрэсіяй ЗША на Сірыю, збіваючы амерыканскія ракеты і наносячы ўдары па крыніцах агню», – сказаў ён.

Раней ЗША паабяцалі адказаць на дзеянні сірыйскіх уладаў, якіх яны абвінавацілі ва ўжыванні хімічнай зброі ў горадзе Дума. Максква і Дамаск адкінулі абвінавачванні ЗША.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары