Рыбка і Леслі на волі, пытаннем вызвалення беларусаў займаўся сам Лукашэнка


Наста Вашукевіч і Аляксандр Кірылаў, больш вядомыя як Насця Рыбка і Алекс Леслі на свабодзе. Прынамсі, маскоўская паліцыя вызваліла затрыманых беларусаў пад падпіску з’яўлення пры неабходнасці.

Фота Sergei Fadeichev/TASS

Пра гэта паведамляе адвакатка беларусаў Святлана Сідорская, піша ТАСС.

«Толькі што вызвалілі з ізалятара пад абязальніцтва аб зʼяўленні», – сказала Сідорская.

ВІДЭА
Турма для Рыбкі на замову Дзерыпаскі. Галоўнае
2019.01.22 10:48

Раней Нагацінскі раённы суд задаволіў просьбу пракурора і адвакатаў і падоўжыў тэрмін затрымання падазраваных на 72 гадзіны. Суд 22 студзеня меўся разгледзець хадайніцтва следства аб абранні Вашукевіч і Кірылава меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, але маскоўская паліцыя не звярталася ў суд з хадайніцтвам.

«Камсамольская праўда» у Беларусі» піша, што прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што кіраўнік Беларусі даручыў «неадкладна заняцца вызваленнем» Настассі Вашукевіч.

«Безумоўна, кіраўнік дзяржавы ў курсе гэтай сітуацыі, пра яе шмат пішуць у СМІ. Больш за тое, кіраўніком Беларусі дадзена даручэнне неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі», – пракаментавала сітуацыю Наталля Эйсмант.

СК belsat.eu

Стужка навінаў