Рыбка хоча падзякаваць асабіста Лукашэнку, але ў кіраўніка дзяржавы сустрэча з ёй не запланавана


Пра асабістую сустрэчу Анастасіі Вашукевіч і кіраўніка краіны пакуль не вядзецца, аднак яна можа адбыцца як і сустрэча з любым іншым грамадзянінам краіны, распавяла прэсавая сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

«Пакуль у планах такой сустрэчы няма. Але калі будзе адпаведны зварот – будзем разглядаць. Нароўні з усімі іншымі падобнымі просьбамі аб арганізацыі сустрэчы. Ніякай антыпатыі ў прэзідэнта да грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч няма», – сказала Наталля Эйсмант.

Насця Рыбка (сапраўднае імя – Анастасія Вашукевіч) паходзіць з Бабруйску. Яна здабыла вядомасць пасля расследавання Аляксея Навальнага, прысвечанага сувязям алігарха Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Расеі Сяргеем Прыходзькам. Рыбка апублікавала відэа, на якім Дзерыпаска і Прыходзька плаваюць на яхце і абмяркоўваюць умяшанне ў амерыканскія выбары.

У лютым 2018 года Насцю Рыбку разам з Алексам Леслі (таксама беларусам Аляксандрам Кірылавым) затрымалі ў Тайландзепаводле абвінавачвання ў зводніцтве з удзелам няпоўнагадовых. Амаль год яны правялі ў тайскай турме. Пасля дэпартацыі ў Беларусь 17 студзеня сёлета ў аэрапорце «Шарамецьева» паліцыя Масквы затрымала Рыбку і Леслі па справе аб арганізацыі прастытуцыі. Але Аляксей Навальны і Фонд барацьбы з карупцыяй прыйшлі да высновы, што алігарх Алег Дзерыпаска асабіста замовіў затрыманне Анастасіі Вашукевіч.

ВІДЭА
«Я хачу зайсці ў Беларусь па чырвоным дыване»: Насця Рыбка дала прэс-канферэнцыю. LIVE
2019.02.28 10:13

 

22 студзеня Рыбку і Лэслі вызвалілі з турмы пад падпіску аб яўцы. Адначасова з’явілася інфармацыя, што да іх вызвалення нібыта датычны асабіста Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ да вызваленне беларусаў прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што кіраўнік дзяржавы даручыў «неадкладна заняцца вызваленнем» Рыбкі. Міністр замежных справаў Уладзімір Макей, каментуючы вызваленні беларускі, заявіў, што гэта «комплексная заслуга».

У інтэрв’ю парталу TUT.BY Анастасія Вашукевіч распавяла, што хоча асабіста падзякаваць Аляксандру Лукашэнку за яго дапамогу ў яе вызваленні.

«Я яшчэ падзякую. Адмыслова запісалася на аўдыенцыю праз месяц. Там досыць строгая чарга», – заявіла яна.

Пры гэтым дзяўчына не змагла патлумачыць, якім чынам яна запісалася на прыём. Паводле яе словаў, яе запісалі «і паставілі перад фактам».

Hавiны
Насця Рыбка распавяла, што Лукашэнка прыставіў да яе ахоўніка
2019.02.07 14:09

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў