Рыбка для Цэслера. Глядзіце шоу «Я не буду гэтага есці!»


Распавядаем, што ў дзяцінстве адмаўляўся есці бацька беларускага дызайну Уладзімір Цэслер і чым мы яго накармілі.

У кожнага дзіцяці быў свой кулінарны кашмар, выгляд якога выклікаў адну і тую ж рэакцыю: «Я не буду гэтага есці!». У кулінарным шоу з гэткай жа назваю мы высвятляем, якія стравы з дзіцячых гадоў не па душы вядомым беларусам, а вядоўцы – прафесійныя шэф-кухары – спрабуюць перамагчы іх прадузятасці.

Што ж з дзяцінства выклікала агіду ў госця 2-й серыі нашага шоу? Разынкі (выглядалі неэстэтычна), пах гароху і рыбін тлушч! Знаёма?

Глядзіце таксама >>> Ненавісная страва зоркі «Еўрабачання» у прэм’ерным выданні «Я не буду гэта есці!»

Але для здымак «Я не буду гэта есці!» Уладзімір выбраў рыбу. Якую, як яму здавалася, складана прыгатаваць нейкім адмысловым чынам, каб было і смачна, і незвычайна. Што гэта за рыба і ці атрымалася ў нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага пераканаць героя шоу? Даведаецеся з 2-й серыі (відэа вышэй).

Уладзімір Цэслер і Сняжана Барценева у шоу «Я не буду гэта есці!». Фото belsat.eu

Разам з Уладзімірам Цэслерам майстэрства шэф-кухараў ацэньвалі арт-дырэктарка менскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» Ганна Чыстасердава і фатограф Сняжана Барценева.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте», на Facebook, у «Одноклассниках» і ў Instagram.

Стужка навінаў