Рыбак «злавіў» у моры 18-месячнае дзіця, якое збегла ад бацькоў


Новазеландскі рыбак знайшоў у моры 18-месячнае немаўля, паведамляе «Associated Press».

«Я тады падумаў, што гэта толькі лялька, – успамінае мужчына. – Твар як з фарфору, валоскі намоклі. Але тут ён ціхенька піскнуў. «”Божа мой, – думаю. – Гэта дзіця, прычым жывое”».

Як высветлілася, бацькі хлопчыка спалі ў намётавым лагеры на беразе і не заўважылі, як дзіцё збегла. Хлопчык дабраўся да мора, упаў у ваду і праплыў каля 15 метраў. «Калі б мяне там не было або я прыйшоў на хвіліну пазней, то не ўбачыў бы яго», – распавёў рыбак.

Дзіця адвезлі ў шпіталь. Мясцовая паліцыя пацвердзіла, што з дзіцём усё добра.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары