Рыбак у Шчучыне вылавіў з вадаёму ПЗРК


Рыбалоў пабачыў у 5–6 метрах ад берагу мясцовага возеру нейкі прадмет у мяшках – і вылавіў яго. Знаходка аказалася савецкім пераносным зенітным ракетным комплексам «Игла-1». Першым пра гэта паведаміў блогер «NEXTA», а пазней пацвердзіў Следчы камітэт.

На месца здарэння прыбылі міліцыянты, супрацоўнікі Следчага камітэту і вайскоўцы.

Пасля праверкі следчыя заявілі, што прадмет ёсць аднаразовай пускавой устаноўкай ад адстрэленай ракеты. Пагрозы для людзей яна ўжо не ўяўляе.

Для атрымання канчатковых высноваў следчыя рыхтуюць адпаведныя экспертызы.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў