Рыа. Кацярына Карстэн не прабілася ў фінал


Беларуская вяслярка заняла ў паўфінальным заплыве пятае месца.

Кацярына Карстэн у паўфінальным заездзе адзіночак з вынікам 7:48,89 заняла 5-е месца і ня прабілася ў фінальны заезд.

Першае месца ў заплыве заваявала кітаянка Джынлі Дуань (7743.97), другой стала амерыканка Джэві Стоўн (7:44,56), трэцяй – Магдалена Лобнік з Аўстрыі (7:45,48). Гэтая тройка і атрымала пропуск у вырашальны заезд, які пройдзе ў суботу.

Карстэн – удзельніца Алімпіядаў у 92-м, 96-м, 2000-м, 2004-м, 2008-м і 2012-м. Алімпійскай чэмпіёнкай станавілася двойчы – у 96-м і 2000-м. Сёлета спартоўцы споўнілася 44 года.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў