«Рускі «Забивака» забівае не галы, а людзей». Фотафакт


Чарговая дзёрзкая акцыя ў Берасці. У цэнтры гораду з’явіліся плакаты супраць Чэмпіянату свету па футболе ў Расеі.

На плакаце можна пабачыць афіцыйны талісман чэмпіянату свету па футболе ў Расеі Забіваку на фоне разбуранага данецкага аэрапорту і надпісу «Рускі «Забивака» забівае не галы, а людзей ва Украіне і Сірыі».

«Немажліва было прыдумаць больш «вымоўнай» назвы расейскага сімвалу чэмпіянату чымсьці «Забивака». Варта не забываць, што гэтая падзея адбываецца ў краіне, чые «ветлівыя забівакі» толькі за апошнія некалькі год забілі дзясяткі тысяч мірных жыхароў Украіны ды Сірыі і сотні еўрапейцаў у збітым «Боінгу», – распавялі belsat.eu ананімныя арганізатары акцыі.

За апошні час у Берасці з’явіўся шэраг прынтаў на вострую тэматыку.

Стужка навінаў