«Рускі мір» з усіх бакоў насоўваецца на Беларусь


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=OD8kw1IbYmA”][/vc_column][/vc_row]Цяпер адраджэнне святой Русі і ў Віцебску.

Выканкам плануе тут паставіць помнік наўгародскаму князю Аляксандру Неўскаму. Але да гарачай дыскусіі далучыліся гісторыкі і жыхары абласнога цэнтру. Як выглядаюць факты?

Чацвёрты год у самым гістарычным цэнтры Віцебску пустуе вось гэты пастамент. Улады гораду абяцаюць, што цягам года ці двух тут нарэшце з’явіцца помнік рускаму палкаводцу Аляксандру Неўскаму.

АЛЯКСАНДР МІНІН, ГІСТОРЫК, ЭКСКУРСАВОД:
«Кожная падзея ў горадзе яна больш цікавая перш за ўсё для таго, хто прыязджае ў горад. Да нас прыязджаюць і з Усходу і Захаду. Людзей часта цікавіць гісторыя не толькі Беларусі, але і падзеі звязаныя з гісторыяй Расеі, Польшчы і Літвы».

Паводле часткі гісторыкаў, Аляксандр Неўскі прыбыў у Віцебск у 1241 годзе, каб забраць сваю жонку і сына. Іншыя крыніцы гавораць аб вянчанні князя ў віцебскай Благавешчанскай царкве. Некаторыя ж гісторыкі задаюцца пытаннем?

ТАЦЦЯНА БУБЕНЬКА, КАНДЫДАТ ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУК:
«Што зрабіў Аляксандр Неўскі для нашага гораду? Нічога! Як сведчаць летапісы, і то не выразна, ён праездам быў, калі вёз свайго сына. Ён заночыў у віцебскай царкве. І ўсё. Не вельмі дакладна ці гэта быў ён сам ці адправіў свайго дружынніка.

Для некаторых застаецца відавочным.

АЛЯКСАНДР МІНІН, ГІСТОРЫК, ЭКСКУРСАВОД:
«У нас ёсць свая гісторыя, свае асобы, якія маюць вялікі ўплыў на гісторыю Беларусі. Мы маем Льва Сапегу, які нарадзіўся побач з Віцебскам, у нас ёсць Васіль Быкаў – людзі якія маюць права быць ушанаваныя не толькі ў назвах вуліцаў, але і помнікаў».

Так як гэта сталася ў выпадку вялікага князя літоўскага Альгерда, які ператварыў Віцебск у недасяжную для ворагаў крэпасць. Помнікі такім асобам у горадзе хутчэй выключэнне. За тое без асаблівых намаганняў можна сустрэць мемарыяльныя аб’екты прысвечаныя падзеям, якія для нашай краіны мелі не заўсёды станоўчыя наступствы. Што тычыцца помніка Аляксандру Неўскаму, ужо зацверджаная ягоная мадэль ды праводзіцца тэндэр па яго вытворчасці. Гісторыкі ж перакананыя.

ТАЦЦЯНА БУБЕНЬКА, КАНДЫДАТ ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУК:
«Калі мы пачнем у нашым горадзе ставіць помнікі ўсім, хто некалі праязджаў ці наведваў горад, то ў хуткі часе мы станем горадам помнікаў».

Зрэшты гэта далёка не першыя спрэчкі вакол гістарычнай абгрунтаванасці некаторых помнікаў Віцебску. Два гады таму Руская праваслаўная царква выступіла з ініцыятываю пабудовы ў горадзе Сафійскага сабору, па вобразу аднайменнага храму ў Полацку. Навошта другі полацкі сабор у Віцебску не разумеюць некаторыя гісторыкі і архітэктары. У той жа час без увагі рэканструктараў застаюцца аб’екты гістарычнага цэнтру гораду – касцёл святога Антонія і Нікалаеўскі сабор.

Ян Бабіцкі, «Белсат»

Стужка навінаў