Сепаратысты адмаўляюцца праводзіць мясцовыя выбары 7 снежня


«Прэм’ер» ДНР Аляксандр Захарчанка заявіў, што ў кіраўніцтва самаабвешчанай рэспублікі ёсць свой «Вярхоўны савет», таму яны не гатовыя дапусціць украінскія інстытуты да арганізацыі датэрміновага галасавання. Таксама ён адмовіўся ад удзелу ў сустрэчах кантактнай групы па Украіне. 

Пазачарговыя мясцовыя выбары паводле законапраекта, прапанаванага Пятром Парашэнкам, у гэтых рэгіёнах павінны прайсці 7 снежня сёлета.

Украінскі лідар прапанаваў законапраект аб асаблівым статусе раёнаў Данбасу, якія знаходзяцца пад кантролем рушэнцаў. Новы закон павінен стаць асновай для пачатку ўрэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны.

Згодна з дакументам, дзяржава гарантуе «недапушчэнне крымінальнага пераследу, прыцягнення да крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці і пакарання удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі Данецкай, Луганскай абласцей».

Чытайце таксама: Чаму Пятро Парашэнка прапанаваў прадставіць Данбасу асобы статус?

ДР, belsat.eu паводле korrespondent.net

Стужка навінаў